22.12.17


Будуць часам ідалы раструшчаны,
Свет разумны стоміцца ад крыкаў.
Васільком  у жыце Беларушчыны
Назаўсёды 
застанецца  Быкаў! 
                                      Рыгор Барадулін

  ШАНОЎНЫЯ ВАСЬМІКЛАСНІКІ!

Запрашаю вас прыняць удзел 
у вэб-квэсце 
"Выпрабаванне вайной"

Вэб-квэст(webquest) у перакладзе з англійскай мовы - праблемнае заданне з элементамі ролевай гульні, для выканання якога выкарыстоўваюцца інфармацыйныя рэсурсы інтэрнэту, а таксама іншыя адукацыйныя сродкі. 

В.Быкаў – адзін з тых беларускіх пісьменнікаў, хто перанёс на сваіх асабістых плячах цяжкасці вайны. Ён вельмі добра ведаў, як нялёгка давалася перамога, якія гераічныя намаганні мільёнаў людзей спатрэбіліся для таго, каб здабыць яе ў зацятых бітвах. Асноўным прынцыпам творчасці пісьменніка быў наступны: паказаць праўду вайны “без падфарбоўвання, без выхвалення, без лакіроўкі – такой, якой яна ёсць”.
Аповесць “Жураўліны крык” – доказ гэтаму. Давайце паразважаем, чаму героі аповесці не пайшлі ўсе разам па адной дарозе, а адны паставілі на першае месца абавязак перад Радзімай, народам, другія ж змаладушнічалі і ў выніку аказаліся здраднікамі. 

Мэта: 
  • пазнаёміцца з асноўнымі этапамі жыцця і творчасці Васіля Быкава; 
  • адзначыць адметнасці творчага аблічча пісьменніка; 
  • прааналізаваць жыццёвы лёс кожнага з герояў аповесці "Жураўліны крык";
  • зацікавіцца неардынарнай асобай празаіка і яго шматграннай творчай дзейнасцю.

Для праходжання вэб-квэста вам неабходна:
  • выбраць для сябе ролю;
  • размеркавацца па групах;
  • уважліва пазнаёміцца з заданнямі і размеркаваць ролі ў групе (збіральнік інфармацыі, дакладчык, дызайнер, рэцэнзент);
  • выканаць прапанаваныя заданні і падрыхтавацца да абароны сваіх работ;
  • абавязкова выканаць цэнтральнае заданне;
  • ацаніць сваю работу і работу таварышаў.
ЖАДАЮ ПОСПЕХУ!